8 снежня 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі “Народная марка”, у рамках якой шляхам масавага адкрытага галасавання вызначыліся лідзіруючыя брэнды ў розных намінацыях. Сёлета адным з уладальнікаў прэміі стала ГМ “Уладар” унітарнага прадпрыемства “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”.