Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Наша жыццё атачаюць сімвалы, але найважнейшыя – гэта сімвалы, якія дазваляюць нас ідэнтыфікаваць як існуючы і самастойны народ са сваёй гісторыяй, традыцыямі, асаблівасцямі і імкненнямі. Адметным знакам любой дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўныя знакі. Асноўным сімвалам краіны прысвечана і дзяржаўнае свята, якое сёлета будзе адзначацца 14 мая – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Нашы Дзяржаўныя сімвалы размешчаны на адміністрацыйных будынках, назвах Міністэрства і ведамстваў, на нумарных знаках аўтамабіляў і афіцыйных бланках, пячатках. І дзе б мы іх не бачылі, гэта гаворыць нам пра незалежную і стабільную Дзяржаву, пра моцных і мужных людзей, якія жывуць у ёй.
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць (выконваюць) яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам).