21 ліпеня ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча работнікаў прадпрыемства і філіялаў у малой зале Палаца культуры з неардынарнай і моцнай асобай, мужным чалавекам, членам нацыянальнай Паралімпійскай зборнай, шматразовым рэкардсменам свету і Еўропы, матывацыйным спікерам, Членам Канстытуцыйнай камісіі, прадпрымальнікам дзеячам Аляксеем Канстанцінавічам Талаем.
Ён расказаў пра свае жыццёвыя выпрабаванні і сакрэт свайго поспеху, адказаў на пытанні, раздаў аўтографы.
Дабрачынны Фонд імя Аляксея Талая падзякаваў нашаму прадпрыемству за добрыя справы, любоў да Радзімы і вернасць традыцыям.