26 красавіка – памятная дата ў Беларусі. Гэта – Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Невыпадкова менавіта сёння ў дзень 36-й гадавіны з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС работнікі камбіната наведалі Цэнтр бяспекі МНС.
Нашай дэлегацыі расказалі і паказалі як навучыцца правільным дзеянням пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый дома, на вуліцы, у лесе, падчас прыродных НС, а таксама прадбачыць іх і не дапускаць. На спецыяльных трэнажорах з цікавасцю паспрабавалі адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей, выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння, выклік экстраных службаў, эвакуацыя з задымленага памяшкання і да т.п. Наведванне цэнтра надоўга застанецца ў памяці нашых працаўнікоў.