У летапісе кожнага населенага пункта ёсць памятныя даты і падзеі. Безумоўна, да іх адносяцца і «Дажынкі» — свята для працаўнікоў AПК, ініцыяванае некалі Прэзідэнтам.
Пяройдучы з рэспубліканскага на рэгіянальны ўзровень, фестываль штогод ушаноўвае лепшых сельгаспрацаўнікоў кожнай вобласці ў адным з райцэнтраў, дапамагаючы тым самым кардынальна змяніць аблічча малых гарадоў Беларусі.
Мінская вобласць сёлета правяла маштабны хлебны фэст у Стоўбцах — 24 верасня.