Усенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі стала на сённяшні дзень гістарычнай падзеяй у жыцці нашай краіны.
Важная палітычная тэма абмяркоўвалася 19 і 20 студзеня ў працоўных калектывах структурных падраздзяленняў УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” і на адзіным дні інфармавання.
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт сумесна з работнікамі знаёміліся з прапанаванымі зменамі і дапаўненнямі ў Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.