Работнікі камбіната хлебапрадуктаў, Барысаўскага мясакамбіната, філіялаў “Вялікія Навасёлкі” і “Зачысціне Агра”, ААТ “Свінакомплекс Нягнавічы”, ААТ “БарысаўСаюзАгра” і ААТ “Лошніцкі край” прадаўжаюць актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны.
27.01.2022 у малой зале ДУ «Палац культуры імя М.Горкага» былі занятыя ўсе месцы. Жывая і цікавая размова з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Аляксандравіча Марзалюка, старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Тамары Пятроўны Красоўскай і дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Уладзіміравіча Мірановіча якія прапануюцца ў Канстытуцыю, нікога не пакінуў абыякавым. На адным дыханні каля дзвюх гадзін пасля працоўнага дня абмяркоўваліся тыя пытанні, ад якіх нельга застацца ўбаку, бо гэта датычыцца кожнага: сям’я, гістарычная памяць, моладзь, статус УНС, сацыяльная адказнасць і іншыя.
Каб ісці наперад і развівацца, трэба сёння ўсведамляць адказнасць за будучыню краіны і нашае агульнае заўтра.