Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года на камбінаце ў рамках Адзінага дня бяспекі была праведзена сустрэча з інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду па Барысаўскім раёне Ванчанкам Паўлам Віктаравічам, які правёў прафілактычную гутарку з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і спецыялістамі прадпрыемства.

У рамках сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні пажарнай бяспекі, атрыманы адказы на пытанні.

Пасля заканчэння сустрэчы была праведзена трэніроўка па эвакуацыі работнікаў з адміністрацыйна-бытавога корпуса нумар 2.

Мэты трэніроўкі былі поўнасцю дасягнуты, удзельнікі арганізавана пакінулі працоўныя месцы згодна з планам эвакуацыі.

Вярнуцца да спісу навін