Адзіны дзень інфармавання

18 мая ў ААТ “Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў” адбыўся адзіны дзень інфармавання. У працоўны калектыў прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй райвыканкама Гарловым Юрыем Мікалаевічам.

Кіраўнікі раённых і гарадскіх службаў пазнаёмілі членаў калектыву КХП з парадкам дня АДІ: аб арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года і дзейнасці студэнцкіх атрадаў у Маладзечанскім раёне, аб захаванні мер бяспекі на вадаёмах і рэках раёна і горада. Актыўнае абмеркаванне падчас сустрэчы выклікала галоўная тэма АДІ “Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму”.

З заключным словам выступіў старшыня Маладзечанскага райвыканкама і адказаў на пытанні.

У працы адзінага дня інфармавання прынялі ўдзел галоўны інжынер Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў Гаеўскі Ю.А. і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Булойчык М.У.

Пасля заканчэння сустрэчы інфармацыйная група райвыканкама наведала з экскурсіяй прадпрыемства.

Вярнуцца да спісу навін