Адзіны дзень інфармавання

19 траўня на прадпрыемстве прайшоў адзіны дзень інфармавання. Начальнікі структурных падраздзяленняў, галоўныя спецыялісты абмеркавалі пытанні парадку дня. З інфармацыяй аб асаблівасцях правядзення летняй аздараўленчай кампаніі 2022 у Барысаўскім раёне, аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам прадпрыемства, чые дзеці будуць адпачываць у летніх аздараўленчых лагерах, выступіла старшыня прафкама Барысёнак Ж.Л. Вядучы інжынер па вентыляцыі (аспірацыі і ахове навакольнага асяроддзя) Сушкевіч В.Ч. расказала аб абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і раздзельным зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Вярнуцца да спісу навін