Сёння 14 верасня 2023 года на прадпрыемстве прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Адзінства беларускага народа – асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, які шырока будзе адзначацца ў нашай краіне 17 верасня.
Работнікі камбіната, кіраўнікі структурных падраздзяленняў азнаёміліся з гістарычнымі прыкладамі і тэндэнцыямі на сучасным этапе адзінства беларускага народа.
Таксама ў рамках АДІ была праведзена прафілактычная гутарка прадстаўніка Барысаўскага РУУС з работнікамі прадпрыемства на тэму “Бяспечны Інтэрнэт”.