«Уладар» – УП «Борисовский комбинат хлебопродуктов»

Акцыі

Аўсянка, сэр! Нясумныя сняданкі для яркай раніцы

Шукаеце разнастайныя рэцэпты, каб пачаць свой дзень са смачнага сняданку? Надакучыла звычайная аўсяная каша і не ведаеце, чым яе замяніць? Прапануем 3 цікавых і карысных стравы з недробленой аўсянкі і аўсяных шматкоў, каб разнастаіць сваё меню і пачаць дзень з добрага настрою

Шукаеце разнастайныя рэцэпты, каб пачаць свой дзень са смачнага сняданку? Надакучыла звычайная аўсяная каша і не ведаеце, чым яе замяніць? Прапануем 3 цікавых і карысных стравы з недробленой аўсянкі і аўсяных шматкоў, каб разнастаіць сваё меню і пачаць дзень з добрага настрою

Духмяная запяканка з сухафруктамі

Выдатны і звыклы варыянт для сняданку – тварожная запяканка. Прапануем паспрабаваць новы незвычайны рэцэпт на аснове аўсянкі. Вам спатрэбяцца:

Малако

350 мл

Натуральны ёгурт

350 мл

Яйкі

2 шт

Цукар

100 гр

Ванілін

1 пакуначак

Сушаныя фінікі

50 гр

Грэцкія арэхі

50 гр

Разрыхляльнік

1 гарбатная лыжка

Соль

па гусце

Кавалачак сметанковага масла

Малако

350 мл

Натуральны ёгурт

350 мл

Яйкі

2 штуки

Цукар

100 гр

Ванілін

1 пакуначак

Сушаныя фінікі

50 гр

Грэцкія арэхі

50 гр

Разрыхляльнік

1 гарбатная лыжка

Соль

па гусце

Кавалачак сметанковага масла

Для ўпрыгожвання падрыхтуйце цукровую пудру і свежыя ягады: трускаўку, чарніцы ці маліну

Каб прыгатаваць страву:

1

Здрабніце некалькі лыжак недрабнёнай аўсянкі ў муку і змяшайце з астатнімі крупамі

2

Уліце натуральны ёгурт, малако, дадайце цукар, ванілін, яйка, соль і разрыхляльнік. Змяшайце інгрэдыенты да аднастайнай масы

3

Разламіце грэцкія арэхі і парэжце сушаныя фінікі

4

Вышмаруйце форму для выпякання алеем, на дно пакладзеце сухафрукты і арэхі, заліце цеста

5

Пастаўце запяканку ў духоўку на паўгадзіны пры тэмпературы 180 ℃

Пасля падрыхтоўкі можна ўпрыгожыць гатовую страву свежымі ягадамі, садавінай і цукровай пудрай. Запяканка выдатна спалучаецца з гарбатай, кавай і натуральным сокам

Блінцы з нядробленай аўсянкі для прыгожай фігуры

Блінцы з аўсянкі з-за невялікай каларыйнасці вядомыя сярод людзей, якія сочаць за вагой і фігурай. Для падрыхтоўкі вам спатрэбяцца:

Яблыкі

2 невялікія і 1 буйное

Яйка

1 шт

Цукар і соль

па гусце

Яблыкі

2 невялікія і 1 буйное

Яйка

1 штука

Цукар і соль

па гусце

Каб блінцы атрымаліся шчыльнымі і смачнымі, выкарыстоўвайце для падрыхтоўкі набраклую аўсянку. Для гэтага заліце крупы за гадзіну да выпякання вадой. Калі аўсянка насычаецца вільгаццю:

1

Дадайце ў яе нацёртыя на буйнай тарцы яблыкі, цукар, соль і яйка

2

Змяшайце ўсе інгрэдыенты да аднастайнай масы і пячыце на патэльні як звычайныя бліны

Падавайце гатовую страву са свежымі ягадамі, згушчаным малаком, смятанай і мёдам

Аўсянае печыва з двух інгрэдыентаў

Аўсяным печывам можна парадаваць сябе не толькі ў пачатку дня, але ўзяць на працу ці вучобу ў якасці карыснага перакусу. Для падрыхтоўкі патрэбны:

Банан

2 шт

1 шклянка

Банан

2 штукі

1 шклянка

Каб зрабіць густ гатовай стравы ярчэй, падрыхтуйце арэхі, разынкі ці шакалад. Дзейнічайце так:

1

Ачысціце бананы і разамніце ў пюрэ

2

Дадайце аўсянку і старанна размяшайце да аднастайнай масы. Па жаданні пакладзяце арэхі, разынкі ці дробнены шакалад

3

Сфармуйце печыва і выкладзеце на пергамент

4

Пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 180 ℃ і выпякайце на працягу 10 хвілін

У складзе стравы няма цукру, таму не бойцеся набраць лішнюю вагу. Печывам можна замяніць звыклыя мучныя вырабы

Аўсяныя шматкі і крупа аўсяная недрабнёная — карысныя прадукты, якія дапамогуць з раніцы зарадзіць арганізм карыснымі рэчывамі: вітамінамі, складанымі вугляводамі, абалонінай, магніем, каліем, кальцыем і фосфарам