Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Штогод у нашай краіне 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта дзяржаўнае свята.

Канстытуцыя – гэта Асноўны закон любой дзяржавы.

Гісторыя Беларусі налічвае пяць Канстытуцый: 1919, 1927, 1937, 1978, 1994 гадоў. Змяненні і дапаўненні ў дзеючую Канстытуцыю былі прыняты на рэспубліканскіх рэферэндумах, якія праходзілі ў нашай дзяржаве 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.

Вярнуцца да спісу навін