Напярэдадні 9 Мая віншаванні і падарункі ад калектыву нашага прадпрыемства прымалі:
– 97-гадовы працаўнік тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны Аўдзееў Валянцін Іванавіч
– 97-гадовая вязня фашысцкага канцлагера Арляня Сафія Майсееўна
– 94-гадовая вязня фашысцкага канцлагера Вараводская Валянціна Данілаўна
– 79-гадовая малалетняя вязня фашысцкага канцлагера Астроўская Вольга Міхайлаўна.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Булойчык М.У., старшыня прафкама Барысёнак Ж.Л. і старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі прадпрыемства Мяшкоў М.М. уручылі кветкі, каштоўныя падарункі і харчовыя наборы.


