24-25 чэрвеня на Кургане Славы прайшоў III сезон выставак у Год міру і стварэння.
Калектыў прадпрыемства арганізаваў фірменны гандаль, дэгустацыю сваёй прадукцыі і інтэрактыўную пляцоўку для дзяцей і дарослых. Маленькім наведвальнікам асабліва спадабалася разгадваць загадкі і атрымліваць прызы.