Міхаіл Орда аб зменах у канстытуцыю

Міхаіл Орда: Змены ў Канстытуцыю страхуюць ад недапушчальных для беларусаў падыходаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы

Змяненні ў Канстытуцыю даюць надзейную страхоўку ад недапушчальных для беларусаў падыходаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Аб гэтым заявіў старшыня ФПБ Міхаіл Орда падчас сумеснага паседжання кіруючых органаў Федэрацыі прафсаюзаў, БРСМ і аб’яднання ветэранаў.

Па словах Міхаіла Арды, сёння з боку Захаду ідзе вельмі агрэсіўнае навязванне беларускаму народу і краіне ў цэлым ілжывых арыенціраў. Прычым ва ўсіх сферах – ад культуры, гісторыі, сацыяльнай сферы да эканомікі. “Мы ўсе бачым, як яны спрабуюць разбурыць традыцыйны інстытут сям’і, як імкнуцца перапісаць гісторыю і праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, – канстатаваў старшыня ФПБ. – І ўжо кажуць, што гэта ці ледзь не нашы дзяды і прадзеды напалі на іх з вайной. гэтаму не паставіць заслон, мы разумеем, да чаго гэта можа прывесці.Далёка па прыклады хадзіць не трэба.У некаторых краінах ужо сёння фактычна ўведзеная забарона на святкаванне Дня Перамогі і ў адкрытую падтрымліваецца нацызм.Для нас, беларусаў, гэта, фактычна, здрада нашай памяці”.

Міхаіл Орда: У эканоміцы нам спрабуюць навязаць заходнюю мадэль, дзе ў прыярытэце не чалавек, а выключна бізнэс і грошы. Менавіта таму нам пастаянна гавораць, маўляў, адмоўцеся ад сацыяльных праграм, урэжце падтрымку шматдзетных, перавядзіце медыцыну на платныя рэйкі і гэтак далей.

Для беларусаў, мяркуе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў, усё гэта непрымальна. Таму ў прапанаваных зменах Канстытуцыі закладзены механізмы, якія даюць надзейную страхоўку ад такіх падыходаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы. У першую чаргу гэта палажэнні аб:

-захаванне сацыяльнага курсу дзяржавы;

-падтрымцы найбольш уразлівых катэгорый людзей – сем’яў з дзецьмі, інвалідаў, пажылых людзей;

-стварэнні ўмоў для развіцця кожнага чалавека.

Гэта вельмі важна, паколькі яшчэ раз падкрэслівае, што, нягледзячы на ўсе складанасці і ўсе пераўтварэнні, якія будуць у далейшым, сацыяльная арыентаванасць палітыкі і эканомікі застанецца адным з галоўных вектараў дзяржавы.

Прафсаюзы падтрымліваюць гэтыя напрамкі далейшага развіцця. Таксама яны адназначна падтрымліваюць тэзу праекта Канстытуцыі аб неабходнасці захавання гістарычнай праўды аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

“Сумесна з ветэранамі, моладдзю мы на працягу многіх гадоў працуем у гэтым напрамку. І бачым, што гэтая тэма адгукаецца абсалютнай большасці беларусаў. Усю праўду пра тыя трагічныя падзеі, пра тое, як нашыя прадзеды і дзяды абаранялі сваю Радзіму, трэба захаваць і перадаць нашым дзецям. Гэта агульная пазіцыя ўсіх канструктыўных, патрыятычна настроеных грамадскіх аб’яднанняў. Таму сёння мы дзейнічаем з імі ў адным ключы і разам працуем над захаваннем таго, што дорага кожнаму беларусу – нашых традыцый як у гісторыі, культуры, так і ў сацыяльнай сферы”, – падсумаваў Міхась Арда. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” і дабрачыннага фонду Аляксея Талая.

Вярнуцца да спісу навін