Нам 75 год!

З размахам адзначыла 23 снежня свой 75-гадовы юбілей адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў не толькі Барысаўшчыны, але і Міншчыны – УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”. Урачыстасць прайшла на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.

Яшчэ на падыходзе да Палаца культуры адчувалася святочная атмасфера: на кірмашы, разгорнутым на пляцоўцы перад галоўным уваходам ва ўстанову культуры, можна было не проста ўбачыць, але і прадэгуставаць прадукцыю, якая выпускаецца на камбінаце. За духмянымі блінамі і сакавітымі шашлыкамі выстраілася цэлая чарга.

Вялікая зала Палаца культуры была поўная. На юбілей запрасілі ветэранаў прадпрыемствы, якія занялі ганаровыя месцы ў першых шэрагах. Партрэты тых, хто прапрацаваў на камбінаце 20 і больш гадоў, з гэтага часу будуць заносіцца на яго Дошку гонару. Ветэранаў, якія аддалі прадпрыемству 25 і больш гадоў, ушаноўвалі на сцэне. Граматы ім уручыў кіраўнік Барысаўскага КХП Уладзімір Мірановіч.

Словы віншавання калектыву камбіната выказаў таксама старшыня Барысаўскага райвыканкама Мікалай Карповіч.

У гэты дзень гучала шмат цёплых слоў і віншаванняў, іх выказалі дэпутаты парламента, прадстаўнікі духавенства і грамадскасці. Многія работнікі камбіната адзначаны граматамі і падзякамі рознага ўзроўню.

Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам з удзелам вядомых беларускіх выканаўцаў.

Вярнуцца да спісу навін