«Уладар» – УП «Борисовский комбинат хлебопродуктов»

Акцыі

Пірожнае "Бульба"

Пірожнае бульбачка – ласунак, знаёмае ўсім з дзяцінства. Настолькі просты дэсерт, што прыгатаваць яго можа абсалютна кожны. Насычаны шакаладны смак, далікатны водар ванілі – абыякавым не застаецца ніхто. Бульба – гэта гатовы ўніверсальны варыянт дэсерту для любой імпрэзы. Але адкуль зьявіўся гэты рэцэпт? Лічыцца, што яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя такія пірожныя сталі гатаваць з-за эканоміі: ад пірагоў і тартоў заставалася шмат адрэзкаў, якія і прыдумалі ўжыць у дэсертах “прасцей”. Прысыпка з какавы таксама невыпадковая: яе прыдумалі каб пірожнае мела прывабны выгляд. У савецкім саюзе пірожнае стала неверагодна папулярным: у прафесійных рэцэптах нават прыпісвалі пераразлік вагі кожнага інгрэдыента з мэтай кампенсаваць выхад на прыгатаванне «бульбы». У саюзе, у адрозненне ад іншых краін, выкарыстоўваліся рэшткі свежых прадуктаў, а не сапсаваныя паўфабрыкаты. З часам у рэцэпты ўносіліся праўкі і ў кожнай сям’і з’яўляўся свой асаблівы варыянт. Мы падабралі ўніверсальны: аснову для любой інтэрпрэтацыі: салодкі, смачны дэсерт павінен атрымацца ў кожнага, нават у дзіцяці

Інгрэдыенты

Ванільны цукар

5 гр

Какава (лепш гарачы шакалад)

30 гр

Печыва бісквітнае

300 гр

Згушчанае малако

3 сталовыя лыжкі

Арэхі, цукаты

па гусце

Спосаб прыгатавання

1

Здрабніце печыва ў блендере або з дапамогай таўкушкі. Ідэальна атрымаць не толькі тонкі памол, але таксама павінна застацца крыху «пудры» ад печыва, каб прысыпаць зверху пірожныя

2

Уліце ў масу згушчанае малако, усыпце ванільны цукар, дадайце какава. Арэхі і цукаты выбірайце па гусце: выдатна спалучаюцца грэцкія арэхі, сушаны апельсін і міндаль. Старанна вымешайце цеста і наляпіце бульбу. Хтосьці робіць пірожныя круглымі, каму падабаецца выцягнутая форма. Выкладзеце на талерцы і пастаўце ў халадзільнік на пару гадзін

3

Дэсерт гатовы!

Заварвайце смачную гарбату, запрашайце родных за стол і частуйце далікатнымі шакаладнымі пірожнымі бульбай. Прыемнага апетыту! З клопатам, УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”

Падобныя рэцэпты