Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю назначаны на 27 лютага

20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 “Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму”.

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: “Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?” Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння – праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з’яўляецца неад’емнай часткай Канстытуцыі.

Вярнуцца да спісу навін