Тыдзень нулявога траўматызму

З 4 верасня 2023 года на прадпрыемстве пачаўся – Тыдзень нулявога траўматызму.

6 верасня адбылася нарада з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і спецыялістамі прадпрыемства.

На нарадзе былі разгледжаны пытанні, якія тычацца захавання аховы працы, акцэнтавана ўвага на бяспечнае правядзенне работ падначаленым персаналам і выдадзена памятка аб “Семі правілах нулявога траўматызму”.

Нарада праходзіла з праглядам відэафільма аб няшчасных выпадках, якія адбыліся ў іншых арганізацыях, і тыповых парушэннях, якія прывялі да траўміравання і мерах па іх прафілактыцы.

Вярнуцца да спісу навін