Усебеларуская хвіліна маўчання

Сёння 22 чэрвеня 2022 года работнікі камбіната хлебапрадуктаў і Барысаўскага мясакамбіната прынялі ўдзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання.
Аддаць даніну павагі ўсім загінуўшым, закатаваным у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і жорсткіх пазбаўленняў, прыйшлі да Вечнага агню прадстаўнікі і іншых працоўных калектываў Барысаўшчыны, якія ўсклалі кветкі да помніка «Ахвярам фашызму».
У 12.00 у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа хвіліна памяці і смутку нагадала нам, як далікатны свет, як дорага заплаціла наша Радзіма за шчаслівую будучыню сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў, як важна памятаць і ганарыцца гісторыяй сваёй сям’і, свайго народа, сваёй краіны.
Хто памятае, той шануе заўтрашні дзень і ўпэўнены ў ім!

Вярнуцца да спісу навін