Віншуем ветэранаў. Дзякуй за перамогу!

Час няўмольны! Многіх ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны сёння няма ўжо з намі. Але тыя з іх, хто яшчэ побач, хто можа расказаць нам, маладому пакаленню, пра самую страшную ў гісторыі чалавецтва вайну, акружаны клопатам і ўвагай з боку першаснай ветэранскай арганізацыі прадпрыемства, прафсаюзнага камітэта і адміністрацыі. Так, 6 мая 2022 года віншаванне ад калектыву работнікаў КХП з надыходзячым Днём Перамогі атрымалі былыя работнікі камбіната і філіяла “Зачысціе Агра” – вязні фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў – Вараводская Валянціна Данілаўна, Астроўская Вольга Міхайлаўна, Казак Георгій Лявонцьевіч, Арадзь Георгій Леанцьевіч.

Вярнуцца да спісу навін