«Уладар» – УП «Борисовский комбинат хлебопродуктов»

Акцыі

Вонкавы рынак

УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» з’яўляецца экспартаарыентаваным прадпрыемствам, пастаянна пашырае геаграфію продажаў і гатова да супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі з любой краіны свету

На долю прадпрыемства прыходзіцца:

больш за 0 %
экспарту мукамольнай прадукцыі, вырабляемаі ў Рэспубліцы Беларусь
больш за 0 %
экспарту макаронных вырабаў, вырабляемых у Рэспубліцы Беларусь

Сярод нашых замежных партнёраў – вялікія прадпрыемствы хлебапякарнай і кандытарскай прамысловасці, гандлёвыя арганізацыі

Нашы магутнасці:

Стабільнасць і гарантыя якасці

Працуючы з намі, Вы атрымліваеце стабільна высокую якасць, пастаянную наяўнасць прадукцыі і своечасовасць пастаўкі

Шырокі асартымент і навінкі галіны

На пастаяннай аснове мы гатовы прапанаваць Вам да пастаўкі больш за 30 найменняў макаронных вырабаў групы А і В, пшанічную і жытнюю муку, крупы і прадукты для здаровага харчавання (вотруб’е, пшаніца для прарошчвання, шматкі зародкавыя пшанічныя). Таксама мы гатовыя вырабіць мучныя сумесі для выкарыстання ў хлебапякарных мэтах і грамадскім харчаванні, якія дазволяць атрымліваць прадказальны і стабільны вынік у гатовым вырабе

Лепшыя ўмовы супрацоўніцтва

Мы строга выконваем дагаворныя абавязацельствы і гарантуем, што Ваш заказ будзе выкананы ў найкарацейшыя тэрміны. Умовы пастаўкі і ўмовы аплаты ўзгадняюцца індывідуальна з кожным патэнцыйным партнёрам

Высокатэхналагічнае абсталяванне, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій

Мы ўвесь час знаходзімся ў пошуку новых рашэнняў і з задавальненнем дзелімся імі з нашымі партнёрамі!

Мы ганарымся супрацоўніцтвам з кожнай кампаніяй!

Чакаем Вас у ліку нашых новых партнёраў!

На ўзніклыя пытанні аб умовах супрацоўніцтва вам адкажуць спецыялісты па наступных тэлефонах: